Камісія па манументальным мастацтве пры Маскоўскай гарадской думе разгледзіць пытанне аб вяртанні помніка савецкаму дзяржаўнаму дзеячу Феліксу Дзяржынскаму на Лубянскую плошчу, цытуе РІА «Навіны» словы кіраўніка камісіі Льва Лаўрэнава. Паводле яго слоў, калі камісія вырашыць вярнуць помнік на яго гістарычнае месца, гэта можа адбыцца ўжо сёлета.

Помнік быў прыбраны з Лубянскай плошчы ў 1991 годзе пасля падзення ГКЧП і ў дадзены момант знаходзіцца ў парку «Музеон».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру