Алжырскі ваенна-транспартны самалёт пацярпеў крушэнне на ўсходзе краіны. Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, загінулі больш за сто чалавек.
Дакладная колькасць загінулых пакуль невядома, абставіны здарэння высвятляюцца.
Паводле інфармацыі дзяржаўнай радыёстанцыі Алжыра, катастрофа адбылася ў 450 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны.





