Аўтобус Ашафэнбург — Масква праходзіў памежны кантроль на ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску «Брэст» 9 лютага. Вонкавы дагляд транспартнага сродку выклікаў падазрэнні, і аўтобус накіравалі ў бокс паглыбленага надгляду.
У выніку супрацоўнікі Брэсцкай мытні за кратамі радыятара, а таксама ў салоне аўтобуса за пластыкавай ашалёўкай міжстолевай прасторы выявілі 9 футляраў для гадзіннікаў, 9 рулонаў кожзамяняльніка, 20 слоікаў аўтамабільнага клею, больш за 500 упаковак гелю-фарбы для пазногцяў і гелю для нарошчвання пазногцяў, а таксама каля 600 шпрыцаў з ботаксам.
Паводле інфармацыі прэс-службы Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Дзяржынскага, усе незадэклараваныя тавары належалі 35-гадоваму кіроўцу аўтобуса, грамадзяніну Расіі.
Кантрабанду на агульную суму больш за 1 млрд 270 млн беларускіх рублёў, а таксама аўтобус «Сетра», які ацанілі ў 300 млн рублёў, канфіскавалі да рашэння суда.





