Двухразовы срэбны прызёр Алімпіяды-2012 па плаванні Аляксандра Герасіменя павіншавала Дар'ю Домрачаву з першым беларускім залатым медалём Сочы-2014.

«Даша, я заўсёды лічыла цябе адной з самых вялікіх спартсменак у свеце, і сённяшняя гонка стала бліскучым прыкладам гэтаму. Няцяжка ўявіць, колькі беларусаў перажывала за цябе ў гэты вечар.

Скажу толькі, што папярэднюю гонку я глядзела ў Грозаўскім дзіцячым доме разам з вядомымі табе спартсменамі і ў суправаджэнні вялікай колькасці простых заўзятараў. Пасля яе заканчэння мы аднадушна сышліся ў тым, што зрабіўшы мінімальную колькасць дапушчальных промахаў ты абавязкова станеш чэмпіёнкай — ужо вельмі добрая ступень тваёй функцыянальнай гатоўнасці.

Ты выдатна папрацавала, і гэты медаль стаў дастойнай платай за сапраўды тытанічную працу.

Адразу пасля фінішу на мой тэлефон абрынуўся вал захопленых званкоў, і таму я з поўным правам віншую цябе і ад імя ўсіх членаў і падапечных нашага дабрачыннага праекта «Мары здзяйсняюцца».

На гэты раз споўнілася твая мара, да якой ты ішла ўсё сваё жыццё. Даша, гэта крута!!!

Магу ўявіць, які бамбардзіроўцы зараз падвяргаецца твой тэлефон. Жадаю беламу Нокіа стойкасці і гіганцкага запасу батарэі! А яго ўладальніцы ўдалага працягу выступаў — упэўненая, гэта будзе твая Алімпіяда!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру