Як стала вядома, Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра Саюз беларускіх пісьменнікаў Алеся Бяляцкага «Асвечаныя беларушчынай».
Кніга Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой зборнік эсэ і артыкулаў, прысвечаных творчасці беларускіх літаратараў. Тэксты кнігі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў друкаваліся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.
«Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» лічыць рашэнне суда палітычна матываваным і выкліканым толькі тым, што аўтар цяпер знаходзіцца ў зняволенні», — гаворыцца ў заяве СБП.
0
0
0
0
0
0