На прэс-канферэнцыі алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Дар'я Домрачава зрабіла важную заяву:

«Перад цырымоніяй адкрыцця Гульняў мне прапанавалі несці сцяг Беларусі. Але, беручы ўдзел у цырымоніі, я магла прастыць і згубіць форму.

Вырашыла: «Так, несці сцяг — велізарны гонар. Але лепш я прынясу яго з сабой на фініш падчас гонкі! «Як бачыце, так і выйшла» — загучалі апладысменты.

— Вашы планы на вечар?

 — Допінг-кантроль, дарога ў гасцініцу, масаж і адпачынак. З камандай трошачкі пакрычым-патанцуем — хвілін дзесяць. А нармальна адзначу па вяртанні дадому. Вясной.

— Віцы Семярэнцы (Украіна) пасля бронзы спрынту патэлефанаваў прэзідэнт Віктар Януковіч (слухаўку ёй перадаў старшыня ўкраінскага НАК Сяргей Бубка) і паведаміў, што дорыць ёй двухпакаёвую кватэру. Вам не тэлефанавалі?

— Завочнае віншаванне ад нашага прэзідэнта я атрымала, так. Мне перадалі, ён чакае сустрэчы са мной. Мабыць, ужо па вяртанні ўніз са стадыёна. Трохпакаёвай кватэры пакуль не абяцаў. А там паглядзім.

- Каму вы паказалі сэрцайка на фінішы? Уле Эйнару Б'ёрндалену? — пытанне было зададзена жанчынай бальзакаўскага ўзросту на англійскай мове.

— Не. Гэта для маёй мамы.

— Вы з Уле сустракаецеся? Пра ваш раман ходзяць чуткі ў газетах і ў інтэрнэце, — жанчына не супакойвалася.

— Мы сапраўды добрыя сябры. Астатняе — прыватнае жыццё. Я не хачу рабіць ніякіх заяваў. Асабістае — гэта асабістае. Соры!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру