Лідар апазіцыйнай партыі УДАР Віталь Клічко назваў умовай свайго ўдзелу ў тэледэбатах з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам яго адстаўку. Пра гэта Клічко 11 лютага напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе Lenta.ru.

Па словах Клічко, ён гатовы прыняць удзел у дэбатах з Януковічам — «але не на Майдане, вядома, бо там «высокааплатныя экстрэмісты», а на тэлебачанні». Аднак спачатку, як заявіў лідар УДАРа, Януковіч павінен прызнаць сваю адказнасць за эканамічны і палітычны крызіс ва Украіне і падаць у адстаўку.

«І ў рамках прэзідэнцкай кампаніі я ў любы момант гатовы сустрэцца з Януковічам на дэбатах», — напісаў Клічко.

9 лютага, падчас Народнага веча, Клічко прапанаваў Януковічу дэбаты на Майдане Незалежнасці, сёння В. Януковіч прапанаваў правесці тэледэбаты на адным з агульнанацыянальных тэлеканалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0