Музей гісторыі Магілёва — адзін з самых маладых у Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1990 годзе, адкрыты для наведвання ў 1992-м.

Яго экспазіцыя, якая знаходзіцца ў будынку гарадской Ратушы, не магла стаць багатай адразу ж. Таму супрацоўнікі музея пачалі яе пакрысе папаўняць.

Найбольшы розгалас атрымала пакупка Трэцяга Статута ВКЛ.

$45 тысяч былі сабраныя за кошт прыватных ахвяраванняў ад грамадзян, а таксама спонсарскай дапамогі кампаніі Alpari.

У 2012 годзе людзі, што вярнулі Статут (дырэктар музея Аляксей Бацюкоў, архівіст Зміцер Яцкевіч і студэнт Андрэй Радкоў) былі прызнаныя «НН» людзьмі года.

Напрыканцы 2012 года кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» была набытая за 3500 еўра

Але ўстанова рэгулярна набывае і іншыя каштоўнасці, якія не заўсёды трапляюць у аб’ектыў СМІ. Падрабязней пра іх можна даведацца з поўнага спіса пакупак, якія ажыццявіў музей са жніўня 2011 года. Ён налічвае 28 пазіцый. Што з іх самае цікавае?

Шабля «касцюшкоўка», якая ўжывалася ў войсках Тадэвуша Касцюшкі.

Шабля знайшоў на дне Дняпра рыбак, які прапанаваў экспанат музею. Яна была набытая Магілёўскім гарвыканкамам за 2,8 млн беларускіх рублёў.

Ключ, які належаў Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, апошняму каралю Рэчы Паспалітай.

Яго таксама набыў гарвыканкам за 1,1 мільёнаў.

Некалькі іншых цікавостак набыты музеям за ўласныя сродкі. Гэта

аркуш з кнігі «Касмаграфія» Себасцьяна Мюнстэра 1598 года. У частцы, прысвечанай гісторыі Рэчы Паспалітай, з аднаго боку намаляваны польскі кароль Ян І Ольбрахт, з другога – «польскі монстр»

(у тыя часы ўсе тэрыторыі, пра якіх меліся прыкладныя ўяўленні, засяляліся пачварамі). Кошт аркуша – 20 еўра.

Яшчэ адна адметнасць экспазіцыі –

піўная бутэлька «Янік», вырабленая ў пачатку ХХ стагоддзя.

На ёй надпіс на рускай мове «ПИВОВАРЕННЫЙ ЗАВОДЪ Э.Ф. ЯНИКЪ МОГИЛЕВЪ ГУБ.». Звярніце ўвагу, яе кошт $200. Піва і ацэньваецца даражэй за кнігі.

Прыклад музея гісторыі Магілёва паказальны. Яны мэтанакіравана, без ажыятажу папаўняюць сваю калекцыю і вяртаюць у Беларусь яе культурную спадчыну.

Цяпер музей займаецца пошукам сродкаў для набыцця кніга «Апостал», выдадзеная Спірыдонам Собалем (Куцейна, 1632 г.). Перамовы з прадаўцом і пошукі сродкаў для пакупкі (каля $10 тысяч) працягваюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру