Даследчыцу Лену Глагоўскую звальняюць з Беластоцкага ўніверсітэта, у якім яна працавала 15 гадоў.
За гады працы на кафедры беларускай культуры яна напісала сотні навуковых і папулярна-навуковых артыкулаў, зрэдагавала 30 кніжак.
Рэктар унівэрсітэта ў Беластоку ў вуснай размове паведаміў Лене Глагоўскай, што звальненне звязанае з фінансавымі цяжкасцямі ўстановы.
Ліквідацыя пагражае і самой кафедры беларускай культуры ўніверсітэта. Хранічна мала ахвотных вучыцца на беларусістыцы.