Група каталікоў Вялікабрытаніі хоча далучыць аўтара «Уладара пярсцёнкаў» — культавага пісьменніка Джона Рональда Руэла Толкіена — да ліку святых.

Прыхільнікі таленту пісьменніка падрыхтавалі малітву аб яго беатыфікацыі — далучэнні да ліку блажэнных. Для здзяйснення працэдуры неабходна разгледзець святасць жыцця кандыдата, яго цноты або пакутніцкі подзвіг, а таксама здзейсненыя ім цуды або яго пісанні.

Цяперашні папа рымскі Францішак ў 2008 годзе, будучы кардыналам, у адным з казанняў сцвяджаў, што героі кніг Толкіена — «Хобіт» і «Уладар пярсцёнкаў» — спазнаюць і разыгрываюць драму выбару паміж дабром і злом. Акрамя таго, у кнігах прысутнічаюць паняцці «суцяшэнне» і «надзея». Пантыфік таксама назваў Толкіена «уплывовым пісьменнікам, кнігі якога варта чытаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?