Аб'яву з прапановай можна бачыць на спецыялізаваных сайтах. Амерыканскае дыпламатычнае прадстаўніцтва вымушана было адрачыся таго вялікага будынку, пасля таго як беларускія ўлады абмежавалі колькасць супрацоўнікаў амбасады. Калі стала ясна, што гэта ўсур'ёз і надоўга, амерыканцы пакінулі рэзідэнцыю. Цяпер часовы павераны ў справах ЗША жыве ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі. 

А палацык на ўзгорку над вадасховішчам у Раўбічах на 40-соткавым пляцы можа зняць для працы і адпачынку кожны ахвотны.

У дзевяці пакоях будынку можа заначаваць 20 чалавек. У іх распараджэнні будуць пяць асобных санвузлоў, дзве камінныя залы, саўна.

Найбольш просяць за арэнду будынку ў навагоднія дні — да 900 даляраў за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0