Якія падзеі найбольш вартыя ўвагі?

Сёння адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзя Лянкевіча «70 % вады»

(пачатак а 18:30, галерэя «ЦЭХ»)

14 лютага – слэм-сэйшн

(форма творчага спаборніцтва, калі гледачы ацэньваюць, як паэты чытаюць свае вершы).

Паміж сабой будуць змагацца зборная Беларусі і зборная Свету

(на фестывалі выступяць літаратуры з Ісландыі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны). Паэтычным рэферы будзе Андрэй Хадановіч (пачатак а 19:00, галерэя «ЦЭХ»).

15 лютага – адбудзецца паказ першага прафесійнага буктрэйлера «Смаленне вепрука»

паводле апавядання Міхася Стральцова з удзелам «акцёра Альгерда Бахарэвіча». Пачатак а 14:00, канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

16 лютага – прэзентацыя кнігі «Канец і пачатак», якая выйшла ў выдавецтве «Логвінаў». Яе аўтар – польская паэтэса Віслава Шымборская (нобелеўскі лаўрэат па літаратуры за 1996 год).

Пачатак а 19:00, галерэя «ЦЭХ».

Фестываль будзе праходзіць на двух пляцоўках.

Асноўнай стане крэатыўная прастора «ЦЭХ» (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6; праход праз вул. П. Броўкі, левы пад'езд, другі паверх). Там імпрэзы будуць праходзіць 13, 14 і 16 лютага.

15 лютага госці і ўдзельнікі збяруцца ў канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3, чацвёрты паверх).

Уваход на ўсе імпрэзы Фестывалю вольны.

Поўную праграму можна паглядзець тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру