Нагляд над Дашкевічам устаноўлены на паўгода і павінен быў скончыцца 28 лютага. Зараз ён працягнуты да 28 мая.

28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гродзенскай турмы №1 пасля амаль трохгадовага зняволення. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасля за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Пад прэвентыўным наглядам Дашкевіч павінен быў знаходзіцца на працягу паўгода пасля вызвалення. Яму забаронена пакідаць месца пражывання з 20 да 6 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?