У наступныя суткі, 15 лютага, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачна, днём з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

У начныя і ранішнія гадзіны на значнай частцы тэрыторыі, днём месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +2°С, максімальная днём +1.. +7°С. Атмасферны ціск будзе расці.

У нядзелю, 16 лютага, ноччу вялікая частка краіны застанецца ў полі павышанага атмасфернага ціску, днём на паўночны захад Беларусі перамесціцца франтальная сістэма з тэрыторыі Польшчы.

Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу -4.. +2°C, днём +1.. +7°C.

У панядзелак 17 лютага ноччу і раніцай на большай частцы, днём месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -2.. +2°C, днём +1.. +7°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?