Ва Украіне з-пад варты вызваленыя ўсе ўдзельнікі акцый пратэсту. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Штаб нацыянальнага супраціву.
«У пятніцу, 14 лютага, быў вызвалены апошні з 234- х затрыманых раней пратэстоўцаў — Дзмітрый Палтавец. Такое рашэнне прыняў Галасееўскі райсуд Кіева», — гаворыцца ў паведамленні.
Аб змякчэнні меры стрымання актывістам хадайнічала пракуратура. Па звестках на сённяшнюю раніцу пад вартай заставаліся толькі 11 затрыманых у Чаркаскай, Днепрапятроўскай і Кіеўскай абласцях. Усе яны цяпер пераведзеныя пад хатні арышт.
0
0
0
0
0
0