Лукашэнка патрабуе, каб пры развіцці тэрыторыі, адведзенай пад стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, у абавязковым парадку ўлічваліся інтарэсы насельніцтва, якое там пражывае.

Што тычыцца знаходжання на адведзенай пад парк тэрыторыі вёсак і садовых участкаў, Лукашэнка не лічыць гэта праблемай. «Гэтыя вёскі могуць быць разыначкай у парку. Наадварот, трэба забяспечыць людзям у іх нармальнае пражыванне, — адзначыў Лукашэнка. — Сялян пакрыўдзіць нельга, яны стагоддзямі там жылі, і ніхто іх крыўдзіць не павінен. Пасёлачкі садовыя ёсць — ну і няхай яны будуць».

«І генплан трэба складаць зыходзячы з гэтага. Трэба прыстасавацца да мясцовасці, а не наразаць квадраты або прастакутнікі. Нам гэта не трэба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Ніводны беларус не павінен быць пакрыўджаны ў сувязі з будаўніцтвам гэтага парку», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?