Абвешчаныя пераможцы міжнароднага конкурсу фотаздымкаў World Press Photo па выніках 2013 года. Лепшай фатаграфіяй года прызнаная праца амерыканскага фатографа Джона Стэнмейера «Сігнал», паведамляецца на сайце ўзнагароды.

На фота — афрыканскія ўцекачы на пляжы недалёка ад Джыбуці, якія ўздымаюць свае тэлефоны, намагаючыся датэлефанавацца да родных у Самалі. Джыбуці з'яўляецца перавалачным пунктам для мігрантаў з Самалі, Эфіопіі і Эрытрэі, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы і Блізкага Ўсходу.

World Press Photo — самы прэстыжны міжнародны конкурс, які праводзіцца сярод фотажурналістаў свету з 1955 года. Штаб-кватэра конкурсу знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Выстава пераможцаў паказваецца ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў Расіі. У гэтым годзе паказы выставы пачнуцца 18 красавіка ў Амстэрдаме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру