На тэрыторыі краін Мытнага саюза ўведзеная забарона на вытворчасць, ўвоз і продаж карункавых майткоў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Пра гэта заявіў міністр па пытаннях тэхнічнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі Валерый Карашкоў.

Забарона была выкліканая тым, што дадзеная прадукцыя не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза.

«Усе патрабаванні не новыя, яны ўжо існавалі. Калегі павінны былі згодна з імі увозіць прадукцыю. А яны зрабілі выгляд, што для іх яны новыя. Трэба, значыць, разабрацца, як раней яны ўвозілі прадукцыю», — сказаў Карашкоў, адказваючы на пытанне ІТАР-ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0