Хацела скончыць кар’еру

Але ўжо 34 гады. Для спартоўкі, ды яшчэ ў акрабатычным відзе спорту, узрост даволі паважаны. Хоць, кажуць, у пашпарты дамам не прынята зазіраць. Два гады таму Цупер нарадзіла дзіця, паўтара года была без трэніровак, таму ўдзел у Алімпіядзе заставаўся пад вялікім сумневам.

У лютым мінулага года на эмоцыях яна нават сказала: «Гэты сезон быў апошнім». Праўда, ужо ў верасні памяняла рашэнне. Фактычна, яе папрасілі дацярпець да Сочы, бо замены проста не маглі знайсці. Удала пацярпела. Хоць букмекеры і ацэньвалі шанцы беларусы крайне нізка. У яе перамогу ніхто не верыў.

Ва Украіне палічылі неперспектыўнай

Ала нарадзілася ў горадзе Роўна. І сваю першую Алімпіяду 1998 года правяла за «жоўта-блакітных». Там яна і заняла рэкорднае да сёння месца — пятае. Потым было тры Алімпіяды ў складзе Беларусі, але той вынік пераўзысці не атрымлівалася: 2002 — 9-е, 2006 — 10-е, 2010-ы…

«У Беларусі я ўжо адчуваю сябе як дома, хоць спачатку даводзілася нялёгка. Незнаёмая краіна, новыя людзі», — казала Ала. Яе, а таксама яшчэ чатырох спартоўцаў у Беларусь, а больш дакладней, у Гомель, прывёз заслужаны трэнер Украіны Віктар Шведаў. «Калі я б выступала за Украіну, то не змагла б дасягнуць тых поспехаў». Ва Украіне ж на Цупер былі проста паставілі крыж як на неперспектыўнай.

«Вакол горы і многа кароваў»

Кажа, што на зборах аддае перавагу камп'ютарным гульням і чытанню кніжак. Сярод любімых кніг называла «Сястру Керы» Драйзэра і «Майстра і Маргарыту» Булгакава. «Музыку магу слухаць любую. Сёння — класічную, а заўтра — рок», — казала яна.

Найпрыгажэйшай краінай, у якой даводзілася бываць, называе Швейцарыю. «Вакол горы і многа кароваў». Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «трэнер-выкладчык».

Траўмы мучаць

Вядома, як і ўсіх фрыстайлістаў, траўмы не абыходзілі бокам Алу Цупер. «Заўсёды падчас адказнага старту атрымаю траўму. Хаця, мне вельмі часта здаецца, што траўмы — гэта псіхалагічнае».

Былі і крыўды на беларускіх функцыянераў. «У мінулы раз у Маскве аперавалі. Я потым 10 дзён не магла на нагу стаць. Цяпер мяне сябры Дашчынскага «сасваталі» да аднаго вядомага амерыканскага доктара. У выніку на чацвёрты дзень пайшла без мыліцаў. Самае крыўднае — што каманднаму доктару да мяне зусім справы не было. Я шукала лекара, вызваньвала страхавую кампанію, рабіла магнітна-рэзанансную тэрапію, хадзіла на абследаванне. Усё сама, з хворай нагой», — так казала Цупер у 2009 годзе.

Перад Алімпіядай у Ванкуверы Цупер зламала лапатку. Фактычна на той Алімпіядзе яна выступала на абязбольваючых. Фрыстайл — траўманебяспечны спорт.

Пакуль не пазнавалі на вуліцах

У фрыстайл Цупер прыйшла з гімнастыкі. Гэта стандартны шлях. Займацца зімовай акрабатыкай пачала ў 13 гадоў. «Канечне, пачуццё страха фрыстайлістам вядомае. Памятаю, як дрыжалі каленкі перад першым скачком. Памятаю, як толькі паднялася, трэнер сказаў: «Ала, давай яшчэ. Другі раз — не так страшна».

Цупер казала, што на вуліцах Мінска яе не пазнаюць, у адрозненне ад Грышына і Дашчынскага. Цяпер павінны пазнаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?