Апошні камплект узнагарод сённяшняга алімпійскага дня разыгралі майстры фігурнага катання.

У мужчынскім адзіночным катанні чэмпіёнам стаў японскі фігурыст Юдзуру Ханю, які паказаў вынік 280,09 бала ў суме кароткай і адвольнай праграмаў. Другое месца ў канадскага спартсмена Патрыка Чана (275,09), а бронза дасталася прадстаўніку Казахстана Дзянісу Тэну (255,06).

Двухразовы алімпійскі чэмпіён расіянін Яўгеній Плюшчанка не змог прыняць удзел у барацьбе за ўзнагароды, атрымаўшы напярэдадні траўму на размінцы перад кароткай праграмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?