Паліцыя Алматы затрымала ўдзельнікаў акцыі пратэсту, што зладзілі незадаволеныя дэвальвацыяй (на 20%) мясцовай валюты.
У праваахоўныя органы трапілі каля 30 чалавек, астатнія актывісты разышліся.
Усяго ў мерапрыемстве бралі ўдзел каля 100 чалавек. Мітынг пачаўся каля Палаца Рэспублікі. Затым, калі колькасць удзельнікаў павялічылася, актывісты накіраваліся да гарадской адміністрацыі.





