Дзяржаўны камітэт па маёмасці выступіў з афіцыйнай заявай у пытанні зменаў у закон аб наданні назваў геаграфічных аб'ектаў:
«Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь прапануе зацвердзіць у Законе прысваенне найменняў геграфічным аб’ектам на беларускай мове.
Праект рэдакцыі артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» Дзяржмаёмаццю быў перагледжаны з улікам аналізу зваротаў грамадзян, прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Республікі Беларусь.
Дзяржкаммаёмасць выражае падзяку грамадзянам, якія неабыякава ставяцца да патання нацыянальнай тапаніміі і аховы геаграфічных назваў, як гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі».
* * *
Валянціна Лемцюгова: Гвалт з нацыянальнай тапаніміі — небяскрыўдная забава





