Расійская фрыстайлістка Марыя Камісарава атрымала сёння сур'ёзную траўму падчас трэніроўкі на алімпійскай трасе скі-кроса ў Сочы і будзе праапераваная. У спаборніцтвах Гульняў-2014 яна удзелу не возьме.

Камісарава дастаўлена ў Краснапалянскую бальніцу, траўма не дазваляе перавезці спартсменку ў Маскву. У Марыі дыягнаставаны пералом хрыбта.

Камісарава з'яўляецца прызёрам этапаў Кубка свету па фрыстайле.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?