Існуючы сярэдні кошт будаўніцтва дома ў вёсцы плошчай 70 кв.м складае прыкладна Вr1,2 млрд — гэта проста рабаванне вяскоўцаў. Такое меркаванне выказаў 13 лютага, выступаючы на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.

Гэта памылка і архітэктараў, і будаўнікоў, якія рэалізуюць такія дарагія праекты, лічыць віцэ-прэм'ер. Будаўнікі бессаромна робяць усё, каб праект быў як мага даражэйшы, выбіраючы пляцоўкі на ўскраіне вёскі, куды трэба цягнуць інжынерныя сеткі і ўсе камунікацыі, імкнучыся такім чынам зарабіць на вяскоўцах.

«Мы павінны спыніць гэту халяву для будаўнікоў і прадаставіць магчымасць вяскоўцам будаваць самім, і самім выбіраць праекты, — сказаў Міхаіл Русы. — Пры гэтым кошт узводзімага жылля пад ключ не павінен перавышаць Вr500-600 млн. Цяпер абмяркоўваецца праект аб выдзяленні вяскоўцам Вr1 трлн крэдытных рэсурсаў. Гэта значыць, жыхары сельскай мясцовасці, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымаюць магчымасць узяць крэдыт на 40 гадоў пад ільготную працэнтную стаўку для будаўніцтва дома».

На думку віцэ-прэм'ера, будаўнічыя работы ў абавязковым парадку павінны выконвацца на тэндарнай аснове, будзе гэта будаўніцтва жылога дома або ўзвядзенне меліярацыйных аб'ектаў. Акрамя таго, трэба правесці рэвізію пабудаванага ўжо ў адпаведнасці з праграмай развіцця вёскі жылля і будаваць яго толькі там, дзе гэта сапраўды патрэбна, дзе ёсць патрэба ў замацаванні ў вёсцы спецыялістаў, лічыць Міхаіл Русы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру