Расійскія шорт-трэкісты сталі ўладальнікамі залатога і сярэбранага медалёў сочынскай Алімпіяды на дыстанцыі 1000 метраў. Чэмпіёнам зімовых Гульняў-2014 стаў Віктар Ан, які прайшоў дыстанцыю за адну хвіліну і 25,325 секунды. Ён прынёс зборнай Расіі трэцяе золата Алімпіяды.
Сярэбраным прызёрам стаў Уладзімір Грыгор'еў. Ён пераадолеў 1000 метраў за адну хвіліну і 25,399 секунды. Бронзу ўзяў ўзяў галандскі спартсмен Шынк'е Кнехт, які быў пятым удзельнікам фіналу A, паведамляе lenta.ru.
Нагадаем, што ўчора Беларусь, пасля таго як Ала Цупер заваявала ў фрыстайле золата, абышла Расію ў медальным заліку (лічыцца па залатых узнагародах). Сёння Расія вярнула сабе пазіцыі.
У табліцы ўлічаныя краіны, на рахунку якіх ёсць па два залатыя медалі, усяго ўзнагароды заваёўвалі прадстаўнікі 26 краінаў (у тым ліку залатыя медалі — 18 краін)
Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго | |
1 | Германія | 7 | 3 | 2 | 12 |
2 | Швейцарыя | 5 | 1 | 1 | 7 |
3 | Канада | 4 | 5 | 2 | 11 |
4-6 | Галандыя | 4 | 3 | 6 | 13 |
Нарвегія | 4 | 3 | 6 | 13 | |
ЗША | 4 | 3 | 6 | 13 | |
7 | Расія | 3 | 6 | 5 | 14 |
8 | Кітай | 3 | 2 | 0 | 5 |
9 | Беларусь | 3 | 0 | 1 | 4 |
10 | Аўстрыя | 2 | 4 | 1 | 7 |
11 | Францыя | 2 | 0 | 2 | 4 |
12 | Польшча | 2 | 0 | 0 | 2 |





