Папулярны сэрвіс VoIP -званкоў і імгненных паведамленняў Viber прададзены японскаму інтэрнэт-кангламерату Rakuten за $900 мільёнаў.
Гэта праграма, падобная на Скайп, але арыентаваная менавіта на смартфоны, а не камп'ютары.
З дапамогай Viber японцы хочуць стаць найбуйнейшым у свеце пастаўшчыком інтэрнэт -сэрвісаў.
Viber Media – прыватная кампанія, заснаваная ў снежні 2010 года і зарэгістраваная на Кіпры. Аб’ём інвестыцый невядомы. Кампанія мае двух заснавальнікаў. Гэта генеральны дырэктар ізраільцянін Талмон Марка. Другі – беларус Ігар Магазіннік.
Viber – рэзідэнт беларускага Парка высокіх тэхналогій. У кампаніі працуе каля 50 чалавек, цэнтры распрацовак адкрытыя ў Мінску і Брэсце.
Карыстальніцкая база Viber перавышае 300 мільёнаў чалавек, асабліва папулярная ў Азіі.





