Пра гэта галоўны прадзюсар фільма Сяргей Ждановіч заявіў у інтэрв'ю БелТА.
«У нас некалькі варыянтаў, хто сыграе ролю амерыканскай журналісткі. З кім будзе падпісаны кантракт, канчаткова вырашым у Лос-Анджэлесе. Мне асабіста сімпатычная Сандра Булак. Наш рэжысёр абраў бы іншую актрысу. А наогул перамовы вяліся з 12 актрысамі. І гэта камерцыйная таямніца. Мы не павінны нікому распавядаць, што і як адбываецца на здымачнай пляцоўцы або ў перамовах.
Імя актрысы стане вядома з моманту выхаду яе да кінакамеры. Гэта ўмова кантракту.
Так што, хто будзе здымацца, што будзе адбывацца — хутка даведаецеся. Сачыце за навінамі», — сказаў С.Ждановіч.
Раней паведамлялася, што галоўная роля прапанавана Шэран Стоўн.





