Да золата на Алімпіядзе ў Сочы Юстыны Кавальчык (лыжы) і Каміля Стоха (скачкі на лыжах) заходнія суседзі дадалі золата Збігнева Брудкі ў забегу на 1 500 м (вынік — 1.45,006)
Gazeta.pl
Другое месца заняў галандзец Кун Вэрв'е, усяго на 0,0003 секунды адстаўшы ад пераможцы. Бронза — у канадца Дэні Морысана.
Gazeta.pl каментуе поспех Брудкі як сенсацыю, паставіўшы тры клічнікі. Сапраўды, вырваць перамогу ў галандцаў — каралёў канькоў, складана.
Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго | |
---|---|---|---|---|---|
1 | Германія | 7 | 3 | 2 | 12 |
2 | Швейцарыя | 5 | 1 | 1 | 7 |
3 | Канада | 4 | 5 | 2 | 11 |
4 | Галандыя | 4 | 4 | 6 | 13 |
5-6 | Нарвегія | 4 | 3 | 6 | 13 |
ЗША | 4 | 3 | 6 | 13 | |
7 | Расія | 3 | 6 | 5 | 14 |
8 | Кітай | 3 | 2 | 0 | 5 |
9 | Беларусь | 3 | 0 | 1 | 4 |
10 | Польшча | 3 | 0 | 0 | 3 |





