Француз Рэно Лавілені пабіў сусветны рэкорд Сяргея Бубкі ў спаборніцтвах па скачках з шастом у закрытым памяшканні.
Рэно Лавілені — алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, L'Equipe
Новае дасягненне, усталяванае на штогадовым турніры «Зоркі шаста», які праходзіць у Данецку, цяпер складае 6 м 16 см. Ён узяў гэтую вышыню з першай спробы.
Бубка ўсталяваў свой сусветны рэкорд 21 лютага 1993 г. Ён быў роўны паказчыку 6,15 м.





