Мінскія «Цмокі» пацярпелі сёмую запар паразу ў баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ.
Сёння на «Мінск-Арэне» «Цмокі» прайгралі аўтсайдару групы марыупальскаму «Азоўмашу» з лікам 98:102 (асноўны час скончыўся з лікам 72:72 — 18:20, 20:22, 17:19, 22:16, потым былі згуляныя два авертаймы (15:15, 6:10).
Гэта сёмая запар параза «Цмокаў», апошні раз мінчукі выйгравалі ў турніры тры месяцы таму, 17 лістапада, перамогшы на «Мінск-Арэне» казахстанскаму «Астану».
Цікава, што 9 лістапада «Цмокі» перамаглі «Азоўмаш» у гасцях 74:67.
1 | Хімкі | 15 | 0 |
2 | ЦСКА | 14 | 2 |
3 | Трыумф | 9 | 5 |
4 | ВЭФ | 6 | 8 |
5 | Крылы Саветаў | 6 | 8 |
6 | Астана | 6 | 9 |
7 | Цмокі | 4 | 9 |
8 | Ч. Кастрычнік | 4 | 9 |
9 | Няптунас | 4 | 10 |
10 | Азоўмаш | 4 | 10 |
Першыя дзве каманды выходзяць у чвэрцьфінал наўпрост. Каманды, што зоймуць з 3-га па 6-е месца ў групе, згуляюць ва ўнутраным плэй-оф.
«Цмокам» засталося правесці пяць матчаў:
наступныя два ў гасцях — 23 лютага з «Астаной», 9 сакавіка з «Хімкамі».
16 сакавіка матч у Мінску з «Трыумфам», затым яшчэ два матчы ў гасцях.





