У матчы 9-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» ў Палацы спорту згуляла ўнічыю з македонскім «Металургам» — 23:23.
«Дынама», нагадаем, турам раней страціла шанцы на 1/8 фіналу. Мінчанам засталося правесці адну гульню, 23 лютага ў гасцях супраць швейцарскага «Вакера».
Праўда, у наступным годзе «Дынама» пачне выступ у Лізе чэмпіёнаў адразу з групавога турніру.
Каманда | Перамогі | Нічыі | Паразы | Ачкі |
Барселона | 8 | 1 | 0 | 17 |
ПСЖ | 5 | 1 | 3 | 11 |
Металург | 4 | 2 | 3 | 10 |
Вардар | 3 | 2 | 3 | 8 |
Дынама | 2 | 1 | 6 | 5 |
Вакер | 0 | 1 | 7 | 1 |





