Прызавыя прэміі, якія чакаюць беларускіх спартсменаў-медалістаў на радзіме, складаюць: 150 тыс. даляраў за залаты медаль, 75 тыс. даляраў за срэбраны і 50 тыс. даляраў за бронзавы.

Пра гэта паведамляе telegraf.by са спасылкай на прэс-сакратара НАК Беларусі Анастасію Марыніну.

Прэс-сакратар НАК Беларусі ўдакладніла, што ўзнагарода даецца за кожны медаль.

Такім чынам, ужо на сёння за свой выступ на сочынскай алімпіядзе біятланістка Дар'я Домрачава па вяртанні ў Беларусь атрымае ўзнагароду ў памеры 300 тыс. даляраў, па $150 тыс. за кожны залаты медаль.

150 тыс. даляраў чакаюць Алу Цупер за перамогу ў фрыстайле. 50 тыс. даляраў атрымае Надзея Скардзіна за бронзавы медаль у біятлоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?