Кароль Швецыі Карл XVI Густаў і каралева Сільвія з сярэбраным і бронзавым прызёрамі гонкі індывідуальным стылем на 15 км Юханам Ульсанам і Даніэлем Рычардсанам, Pontus Lundahl /TT
Кароль Швецыі Карл XVI Густаў суцешыў нарвежскіх заўзятараў, якія па-ранейшаму не могуць змірыцца з паразамі зборнай краіны ў жаночай і мужчынскай лыжных эстафетах [тут двойчы перамаглі шведы — НН].
Само супрацьстаянне дзвюх лыжных супердзяржаў прынята называць «вечнай вайной», паведамляе Прессбол.
«Шведы і нарвежцы — братэрскія краіны, так што давайце дзяліць медалі па-братэрску. Немагчыма пастаянна перамагаць», — сказаў кароль Швецыі.
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
1 | Германія | 7 | 3 | 2 | 12 |
2 | Галандыя | 5 | 5 | 7 | 17 |
3 | Нарвегія | 5 | 3 | 6 | 14 |
…10 | Беларусь | 3 | 0 | 1 | 4 |
11 | Швецыя | 2 | 5 | 2 | 9 |