Беларускі фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі падчас трэніроўкі ў Экстрым-парку «Роза Хутар» у нядзелю, 16 лютага. Пад вечар сюды прыйшоў моцны туман і нават былі адмененыя спаборніцтвы па біятлоне (мас-старт).

У панядзелак на Алімпіядзе будуць разыграныя сем камплектаў узнагародаў. Надзеі беларусаў звязаныя з фіналамі ў фрыстайле, але тут у фінал трэба яшчэ трапіць.

Пачатак першай кваліфікацыі ў 16:45. Удзельнічаюць Антон Кушнір, Дзмітрый Дашчынскі і алімпійскі чэмпіён Ванкувера Аляксей Грышын. Фіналы пачынаюцца з 20:30.

Дарэчы, беларускія фрыстайлісты выйгравалі медалі на пяці алімпіядах запар.

У 1998-м годзе ў Нагана бронзу заваяваў Дзмітрый Дашчынскі, у 2002-м у Солт-Лейк-Сіці медаль такой жа вартасці узяў Аляксей Грышын, у 2006-м у Турыне Дашчынскі заняў другое месца, у 2010-м у Ванкуверы Грышын стаў алімпійскім чэмпіёнам. У 2014 г., 14 лютага, Ала Цупер стала алімпійскай чэмпіёнкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?