18 лютага (аўторак) у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, пр. Незалежнасці, 58, корп. 6) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Як дабрацца: Крэатыўная прастора «ЦЭХ» знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і дайсці да доўгага будынка заводскага цэха. Крайні левы пад'езд, падняцца на другі паверх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0