22 лютага ў 12:00 у Бібліятэцы гісторыі рускай філасофіі і культуры «Дом А. Ф. Лосева» ў рамках этнаграфічнага праекта «Знаёмцеся, Беларусь!» пройдзе музычна-літаратурная сустрэча «Беларуская мова ў душы беларуса».
Сустрэча прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы, заснаванага па ініцыятыве UNESCO ў мэтах садзейнічання прызнанню і выкарыстанню родных моваў ва ўсім свеце.
Сярод іншага, тэмамі сустрэчы будуць:
— Беларуская мова і беларускія дыялекты сёння,
— Беларуская мова і беларуская літаратура на мапе сучаснай Еўропы,
— Беларускія асветнікі 16-18 стст. і друкаваныя выданні іх прац,
— Кароткі аповяд пра Маскоўскае таварыства беларусістаў і яго дзейнасць
— «Як спяваць нам песні нашых бацькоў» (спяваюць удзельнікі маскоўскага беларускага этнаграфічнага ансамбля «Кірмаш»)
У сустрэчы прымаюць удзел расійскія і беларускія навукоўцы.
Працягласць сустрэчы з 12 да 14 гадзін.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся м. 8-916-085-82-16
Адрас бібліятэкі:
ул. Арбат, 33; (м. Смоленская, м. Арбатская )
т. +7 499 252-82-72
Уваход вольны