Першы выпадак захворвання сьвіней на афрыканскую чуму зафіксаваны ў суседнім з Беларуссю ваяводстве Польшчы. Пра гэта паведаміў у Брусэлі міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Станіслаў Калемба.

Як паведамляе Польскае радыё, вірус знайшлі ў памерлага дзіка, выяўленага ў гміне Студзялава Падляскага ваяводства, каля мяжы з Беларусьсю.

Некалькі тыдняў таму выпадкі афрыканскай чумы сьвіней былі выяўленыя ў Літве, што стала падставай для ўвядзення Расіяй забароны на імпарт сьвініны з усяго ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?