Акцыянеры радыёстанцыі «Эхо Москвы» абралі генеральным дырэктарам радыёстанцыі Кацярыну Паўлаву. Сярод кандыдатаў на гэту пасаду быў таксама дзеючы генеральны дырэктар Юрый Федуцінаў, які займаў пасаду з 1992 года.

Раней Кацярына Паўлава працавала галоўным рэдактарам рэдакцыі цэнтралізаваных праграм і намеснікам старшыні «Голоса Россииі». Журналістка працавала таксама ў ВГТРК, у праграме «Вести».

Акцыянерам не патлумачылі прычын здымання Юрыя Федуцінава з пасады, распавёў прадстаўнік аднаго з акцыянераў «Эхо Москвы» Аляксандр Бярэзін. Пра намер паставіць пытанне пераабрання гендырэктара ў канцы 2013 года паведамілі ў прэс-службе холдынгу «Газпром- Медыя», якому належаць 66% акцый станцыі.

Восенню 2013 года стала вядома аб змене кіраўніцтва «Газпром- Медыя». Гендырэктарам холдынгу замест Мікалая Сянкевіча стаў былы міністар друку і былы дарадца прэзідэнта Расіі Міхаіл Лесін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?