— 17 лютага ў 6.15 у Гомелі 66-гадовы кіроўца «Жыгулёў» здзейсніў наезд на 65-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе, — паведамілі ў ДАІ МУС.
Пасля ўдару, як тлумачылі відавочцы ДТЗ, пешахода адкінула на сустрэчную паласу, дзе на яе здзейсніў наезд 43-гадовы кіроўца Audi. У выніку пешаход атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная, у 8.35 яна памерла ў бальніцы.