Апазіцыя гатова ўзяць на сябе адказнасць за фарміраванне новага ўрада ў краіне, але прэзідэнт Януковіч павінен абвясціць датэрміновыя выбары.
Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе Украіны заявіў лідар фракцыі «УДАР» Віталь Клічко.
Паводле яго слоў, выхадам з сітуацыі ў краіне могуць стаць датэрміновыя выбары.
«Прэзідэнт павінен абвясціць датэрміновыя выбары прэзідэнта і парламента…Зрабіце гэта, і гэта будзе выхадам і сітуацыі, гэта будзе мужным учынкам», — заявіў Клічко.
Ён звярнуўся да Януковіча таксама з заклікам прыбраць з вуліц Кіева «Беркут» і ўнутраныя войскі.
Апазіцыянер заклікаў Януковіча паўплываць на сваю фракцыю ў пытанні вяртання да Канстытуцыі 2004 года.





