Выпадак адбыўся 18 лютага каля 9:00 у пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна.

Невядомы ўвайшоў у памяшканне аддзялення «Беларусбанка» і, пагражаючы прымяненнем зброі касіру, забраў грошы. Сума скрадзенага ўстанаўліваецца.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Заведзена крымінальная справа паводле арт. 207 КК па факце разбойнага нападу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0