Жыхара Жлобіна Аляксандра Латышава, які з'яўляецца зараз прызыўніком, ваенкамат накіраваў прайсці абследаванне ў Гомельскім абласным псіхіятрычным шпіталі. Раённы псіхіятр-псіхолаг даў папярэдняе заключэнне, у якім напісана, што «скаргі не выказвае, накіроўваецца ў сувязі з удзелам у партыі «Малады фронт» (раней)».

Папярэдні дыягназ, які паставіў раённы псіхіятр — F60 (у міжнароднай класіфікацыі хвароб — «расстройства асобы»).

На дадзены момант Аляксандр Латышаў праходзіць абследаванне ў абласным псіхіятрычным шпіталі. Па папярэдніх дадзеных, ніякіх адхіленняў дактары ў яго не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?