«Беркут» захапіў Еўрапейскую плошчу і гонць людзей на Майдан, паведамляе УНІАН.

Сілавікі падышлі да апошняй барыкады на вул. Інстытуцкай, што аддзяляе іх ад тэрыторыі Майдану. За барыкадай перагрупоўваюцца каля 5 тысяч пратэстоўцаў. Яны збіраюцца яе адстойваць.

Таксама стала вядома, што некалькі дзясяткаў актывістаў, каб забяспечыць абаронцам Майдану апорны пункт, увайшлі ў нядаўна вызвалены будынак Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі.

Тым часам у Кіеве спынілася метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0