Некалькі сотняў салдатаў унутраных войскаў абклалі «Украінскі дом» у Кіеве, заняты пратэстоўцамі.

Адначасова байцы «Беркуту» атакавалі мітынгавальнікаў каля Жаўтнёвага (Кастрычніцкага) палаца.

Пратэстоўцы пабеглі да Майдану Незалежнасці.

Там часам «Беркут» закідвае намёты на Майдане «кактэйлямі Молатава» і разбірае барыкаду на вул.Інстытуцкай, якая аддзяляе яго ад Майдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0