На Майдане ў Кіеве знаходзяцца каля 20 тысяч чалавек. Байцы ўнутраных войскаў МУС стаяць кардонам каля напаўразабраных барыкадаў на вуліцы Інстытуцкай і на ўзгорку ўздоўж Кастрычніцкага палаца.

Уздоўж схілу дэманстранты ўсталявалі калючы дрот. На вуліцы Інстытуцкай знаходзяцца каля 2 тысяч чалавек.

Міліцыя пачала трансляваць у гучнамоўнік заклік да мітынгоўцаў не правакаваць унутраныя войскі і «Беркут».

Таксама кардон унутраных войскаў стаіць на вуліцы Крэшчацік з боку Еўрапейскай плошчы.

Мітынгоўцы разбіраюць брук на Майдане і складаюць невялікімі купкамі на выпадак атакі «Беркута». Зараз мітынгоўцы не робяць актыўных дзеянняў.

Пратэсты ў Кіеве доўжацца амаль тры месяцы, з 21 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?