Старшыня КГДА Уладзімір Макеенка даручыў гарадскому наземнаму транспарту працаваць ва ўзмоцненым рэжыме бясплатна. 

Кіеўскае метро спынілася сёння пасля 17-й, у гадзіну пік. Яно адновіць працу пасля стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы Украіны. Спыненне метро выклікала ў цэнтры Кіева транспартны калапс. Мноства людзей стаіць на прыпынках наземнага транспарту, на вуліцах гіганцкія аўтамабільныя заторы, маршруткі карыстаюцца ажыятажным попытам. Адміністрацыя горада загадала развозіць людзей грамадскім транспартам бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?