Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе Юрый Мірашнічэнка пацвердзіў, што Януковіч сустракаўся з намеснікам Цімашэнкі Аляксандрам Турчынавым і не зацікаўлены ў сілавым варыянце.

Пра гэта ён заявіў у эфіры «Грамадскага ТБ». Рэгіянал кажа, што такія дзеянні, як сцягванне БТРаў не спрыяюць паніжэнню градусу ў канфлікце. На думку Мірашнічэнкі, цяпер трэба рабіць усё, каб мірна выйсці з гэтай сітуацыі.

Ён адзначыў, што падзеі аўторка — гэта выхад за межы дамоўленасцей, і прапанаваў зафіксаваць статус-кво і пачаць праз дыялог выходзіць на разблакаванне.

Мірашнічэнка кажа, што асабіста чуў, як лідары апазіцыі тэлефанавалі палявым камандзірам і казалі «адводзьце людзей».

На думку Мірашнічэнкі, у падзеях аўторка дзейнічала логіка вайны, «якая дзеліць на сваіх і чужых, калі свой заўсёды мае рацыю, а чужога пабіць і зняважыць».

Па словах Мірашнічэнкі, Януковіч разумее, што зачыстка Майдану нічога не вырашыць:

«Прэзідэнт таму сёння і сустракаўся з Турчынавым, а заўтра будзе сустракацца з лідарамі апазіцыі бо яго пазіцыя — не ў канфрантацыі і канфлікту», — сказаў прадстаўнік Януковіча ў ВР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?