На нарадзе па праекце ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» Аляксандр Лукашэнка ў эфіры АНТ згадаў пра выступы беларускіх алімпійцаў у Сочы:

«Я ж ўсюды крайні. Вось гляджу за Дашай — я ж апошні, разумееце? Гляджу, як Кушнір скача. Ён не дай бог ўпадзе, а я ж крайні… Успомніце, як у Дашы спрынт не пайшоў. Сервісмены там нібыта памыліліся. Я ёй кажу — прызнавайся як на духу: што, лыжы не ехалі? Маўчыць. Яна ж не можа падвесці сваіх. Адказвае: Аляксандр Рыгоравіч, я іх усіх парву. Не трэба, кажу, ты нагамі і так бяжыш лепш за ўсіх. Уключы галаву, падумай і ўсё будзе нармальна. І паглядзіце, якую Даша гонку пераследу выдала! Казка, ніхто так у свеце не бегаў. Я ж ёй пасля ўсю гонку расклаў, яна кажа: Аляксандр Рыгоравіч, вы як быццам разам са мной беглі!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?