Delfi.lv
Зборная Латвіі сёння вечарам выбіла ў кваліфікацыйным раўндзе хакейнага турніру віцэ-чэмпіёнаў свету, зборную Швейцарыю — 3:1 (2:0, 0:1, 1:0, Бартуліс, Дарзіньш — 2).
Латвія ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал Алімпіяды.
Іншыя вынікі: Расія — Нарвегія — 4:0, Чэхія — Славакія — 5:3, Славенія — Аўстрыя — 4:0.
У чвэрцьфіналах 19 лютага гуляюць:
Швецыя — Славенія, Расія — Фінляндыя, ЗША — Чэхія, Канада — Латвія.
0
0
0
0
0
0