ЗША заклікаюць прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча неадкладна аднавіць перамовы з апазіцыяй.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на заяву журналістам падчас брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратара прэзідэнта ЗША Джэй Кэрні.

«Мы заклікаем прэзідэнта Януковіча неадкладна прыступіць да дээскалацыі сітуацыі і пакончыць з ускладненнямі на Майдане. Мы таксама заклікаем яго аднавіць дыялог з лідарамі апазіцыі сёння, каб распрацаваць кансэнсусны шлях для Украіны», — заявіў ён.

«Мы шакаваныя паведамленнямі пра гвалт і пра тое, што ўзброены спецназ збіраецца каля Майдана. Мы па-ранейшаму асуджаем гвалт на вуліцах і залішняе ўжыванне сілы з любога боку. Сілай нельга вырашыць крызіс», — дадаў прадстаўнік Белага дома.

Таксама паведамлялася, што віцэ-прэзідэнт Джо Байджн меў тэлефонную гутарку з Януковічам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру